Мовы Іерусаліма. Сучаснасць. Парадаксальная сітуацыя. Аўтары Новага Запавету размаўлялі ў штодзённым жыцці на арамейскай мове, гэтую ж мову выкарыстоўваў і Ісус, а Новы Запавет пісалі на кайнэ – дыялекце грэцкай мовы на Блізкім Усходзе.

Для выясннення гэтай з’явы варта накіравацца ў сучасны Іерусалім. Сёння, у Старым Горадзе Іерусаліма можна пачуць арабскую, армянскую, рускую, амхарскую і іншыя мовы, на якіх гавораць мясцовыя жыхары, у залежнасці ад свайго рэлігійнага і этнічнага паходжання. Шыльды крамаў красуюцца таксама на розных мовах арабскай, іўрыце, рускай, армянскай і ангельскай.

Афіцыйнымі мовамі Ізраіля з’яўляюцца іўрыт і арабская, нараўне з імі на дарожных знаках выкарыстоўваецца ангельская. Студэнт-араб, які наведвае Габрэйскі Ўніверсітэт, будзе думаць і размаўляць на арабскай, але вучыцца і пісаць ва ўніверсітэце – на іўрыце! Палестынскія арабы з заходняга берагу гэтак жа добра валодаюць іўрытам, як і арабскай мовай.

Сучасны іўрыт на Святой Зямлі настолькі паўплываў на арабскую мову, што два арабы ў гутарцы адзін з другім будуць абавязкова выкарыстоўваць словы з іўрыту. Калі ж яны наведваюць сваіх сваякоў у Іярданіі, то аказваецца, што ім не знаёмыя некаторыя словы з арабскай мовы. За пяцьдзесят апошніх гадоў у арабскай мове Святой Зямлі адбыліся істотныя змены. У той жа час, і іўрыт запазычыў значную колькасць слоў з арабскай. Фактычна, большасць арабаў валодае двума варыянтамі арабскай мовы: гутарковай, палестынскім дыялектам арабскай (якая трохі змяняецца ад Іерусаліма да Назарэта), і класічным сучасным «стандартным» арабскай мовы, што выкарыстоўваецца ў газетах, на радыё і тэлебачанні, а таксама на дзяржаўным узроўні.

Мусульмане ведаюць яшчэ і трэці варыянт арабскай – мова Карана, мекканскі дыялект часоў Махамеда. Грэцкая праваслаўная або візантыйская царква дагэтуль выкарыстае малітвы на грэцкай і арабскай мовах. Калі іслам адкрыў Міжземнамор’е для арабскай мовы, ён увабраў у сябе філасофскія і навуковыя спазнанні грэцкага свету, і здолеў захаваць іх для асветы заходняга свету на працягу сярэднявечча.